«Беларуськалій» звольніў 49 страйкоўцаў за «прагулы»
19.11.2020 / 21:48
«Беларуськалій» звольніў 49 работнікаў за «прагулы».
На «Беларуськаліі» падкрэслілі, што асобы, якія агітуюць за ўступленне ў стачку, нібыта не выконваюць парадак аб'яўлення і правядзення забастоўкі.
«Адмова работнікаў выконваць свае працоўныя абавязкі ў сувязі з уступленнем у стачку супярэчыць нацыянальнаму і міжнароднаму заканадаўству, не адносіцца да ўважлівых прычын няяўкі на работу. Адзіным прававым наступствам такіх дзеянняў з'яўляецца звальненне работніка за прагул. Цяпер за прагулы звольнена 49 такіх работнікаў», — гаворыцца ў паведамленні.