Студэнт атрымаў два гады калоніі за выраб кактэйляў Молатава

19.11.2020 / 22:32

Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да студэнта 3-га курса сталічнага ўніверсітэта, які вырабіў кактэйлі Молатава.

Малады чалавек прызнаны вінаватым у вырабе, захоўванні і перавозцы прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Nashaniva.by