У Салігорску чарговы раз затрымалі лідара страйкама «Беларуськалія»
20.11.2020 / 09:02
Раніцай 20 лістапада ў Салігорску міліцыя затрымала лідара страйкама «Беларуськалія» Анатоля Бокуна. Яго завезлі ў мясцовы РАУС.
Увосень Бокун ужо правёў за кратамі 40 сутак, ён быў спачатку асуджаны на 10 сутак, затым яшчэ на 15. Ён абвяшчаў галадоўку. У кастрычніку яго не выпусцілі на волю, а далі тады яшчэ 15 сутак.