Лукашэнка: Для мяне галоўнае — захаваць машынабудаванне 

20.11.2020 / 12:20

БелТА

Пра гэта ён заявіў, наведваючы «Гомсельмаш», піша БелТА.

«Для мяне як прэзідэнта гэта аснова — захаваць машынабудаванне. Галоўнае, што ў нас будуць інжынеры, канструктары, кіраўнікі, — адзначыў ён. — Я ніколі ў жыцці не пайду на тое, каб загубіць тое, што ў тым ліку зрабіў уласнымі рукамі. Таму машынабудаванню ў краіне быць».