На Лідчыне мужчына згарэў ва ўласным доме

24.11.2020 / 08:01

Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Парачаны Лідскага раёна паступіла днём 23 лістапада, паведамляе МНС Гродзеншчыны. У выніку знішчаны пасцельныя прыналежнасці, закураныя сцены і маёмасць у пакоі. Загінуў гаспадар дома. Прычына пажару высвятляецца.

Nashaniva.by