Шахцёр «Беларуськалія» Аляксандр Клязовіч адмовіўся падымацца на паверхню, далучыўшыся да стачкі

24.11.2020 / 08:17

Машыніст горных выемачных машын ААТ «Беларуськалій» Аляксандр Клязовіч у знак пратэсту супраць рэпрэсій у дачыненні да мірных дэманстрантаў далучыўся да стачкі. Пасля змены ён адмовіўся падымацца на паверхню.

У шахту быў накіраваны ваенізаваны горнавыратавальны атрад (ВГВА), Клязовіча вывезлі з шахты.

Раней у знак пратэсту з шахты на паверхню адмаўляліся падымацца шахцёры «Беларуськалія» Юры Корзун, Алег Кудзелка і Аляксандр Курбан. Яны выказвалі нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў і рэпрэсіямі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.

Nashaniva.by