Дактары Бальніцы хуткай дапамогі правялі акцыю салідарнасці з затрыманым медыкам ФОТА

24.11.2020 / 12:40

Дактары Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі правялі акцыю салідарнасці з затрыманым калегам — медыкам, які абверг словы ўладаў, што нібыта падчас бойкі на «плошчы Пераменаў» Раман Бандарэнка быў п'яны. Яны сталі ў калідоры тварам да сцяны і паднятымі рукамі. На аркушах паперы: «0‰».