Родныя Рамана Бандарэнкі патрабуюць завесці справу за тое, што іх праслухоўвалі
26.11.2020 / 16:59
Родныя Рамана Бандарэнкі падалі заяву аб завядзенні крымінальнай справы па фактах праслухоўвання іх тэлефонных размоў, піша Еўрарадыё.
Родныя лічаць, што праслухоўванне і публікацыя аўдыязапісаў іх размоў парушаюць артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі, артыкул 18 закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» і артыкул 9 Канвенцыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб правах і асноўных свабодах чалавека.
Учора аўдыязапісы размоў родных забітага Рамана Бандарэнкі з'явіліся ў «расследаванні» прапагандыста Азаронка ў эфіры СТБ.