Найбольшы востраў у свеце набыў аўтаномію

Дацкі парламент (фолькетынг) ухваліў пераважнай большасцю галасоў закон пра пашыраную аўтаномію Грэнландыі.

20.05.2009 / 14:38

Дацкі парламент (фолькетынг) ухваліў пераважнай большасцю галасоў закон пра пашыраную аўтаномію Грэнландыі.

Такім чынам зацверджаны вынікі рэферэндуму, праведзенага на найбольшым у свеце востраве ў лістападзе мінулага году.

Новы рэжым надае грэнландцам права самастойна раcпараджацца ўласнымі прыроднымі рэсурсамі: радовішчамі прыроднага газу, алмазаў, золата, урану, цынку.

Афіцыйна новы статус Грэнландыі будзе абвешчаны ў дзень нацыянальнага свята 21 чэрвеня 2009 году ў прысутнасці каралевы Даніі Маргрэтэ II і прэм’ер‑міністра Ларса Леке Расмусэна.

gazeta.ua