У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітвязень

27.11.2020 / 19:58

Праваабаронцы прызналі Максіма Паўлюшчыка палітвязнем. Хлопца абвінавачваюць у «пашкоджанні маёмасці з прычыненнем шкоды ў буйным памеры» за надпіс «Не забудзем» на народным мемарыяле забітаму Аляксандру Тарайкоўскаму ля станцыі метро «Пушкінская».

Цяпер у Беларусі 144 палітвязні.

Фота Надзеі Бужан. 

Nashaniva.com