Сіноптыкі: 30 лістапада — мокры снег

30.11.2020 / 07:28

30 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег, мокры снег, паведамляе Белгідрамет. Месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра днём -3..+2°C.

У Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Невялікі снег, мокры снег. Месцамі па горадзе наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра раніцай 0..-2°C, днём каля 0°C, вечарам -1..-2°C.

Nashaniva.by