Іллю і Іну Дабратвораў сумарна аштрафавалі на 2560 рублёў

02.12.2020 / 15:13

БАЖ

Затрыманых журналістаў Іну і Іллю Дабратвораў аштрафавалі агулам на 2565 рублёў.

Іну Дабратвор суд Заводскага раёна аштрафаваў на 1215 рублёў. Яе затрымалі 29 лістапада падчас асвятлення Маршу суседзяў. Суд палічыў, што яна была ўдзельніцай акцыі. Іна — шматдзетная маці, але ўвесь час да суда яе трымалі на Акрэсціна.

Яе мужа Іллю Дабратвора затрымалі на наступны дзень, 30 лістапада, пры асвятленні Маршу пенсіянераў. Суд Цэнтральнага раёна аштрафаваў яго на 1350 рублёў.

Адметна, што ў Дабратвораў забралі наяўныя грошы, мабільныя тэлефоны, флэшкі, сказаўшы, што вернуць пасля аплаты штрафу.

Nashaniva.com