У Светлагорску хлопец запрасіў дзяўчыну ў госці. Пакуль ён спаў, яна скрала грошы, прадукты і збегла

02.12.2020 / 17:33

У Светлагорску хлопец запрасіў дзяўчыну ў госці. Яны выпілі, пасля чаго малады чалавек заснуў. Раніцай сяброўку ён ужо не ўбачыў, а разам з ёй зніклі грошы, прадукты і іншыя рэчы, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

Аказалася, што на адной з дзвярных ручак застаўся след ад жаночага пальца. Па ім і высветлілі асобу 24-гадовай дзяўчыны.

Яна ва ўсім прызналася і вярнула скрадзеныя рэчы.

Nashaniva.com