Заблакавалі доступ да выдання «Медыязона. Беларусь»
02.12.2020 / 18:02
Доступ да рэсурса mediazona.by абмежаваны — пра гэта паведаміла выданне.
Выданне запусцілі 1 ліпеня 2020 года. Гэта праект расійскага інтэрнэт-СМІ «Медыязона», заснаванага ў верасні 2014 года. «Медыязона» факусуецца на асвятленні навін, аналітыцы, калумністыцы аб судовых, праваахоўных органах і пенітэнцыярнай сістэме, а таксама аб розных праявах пераследаў грамадзян за іх палітычныя погляды.
Доступ абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Беларусі.