В микрорайонах сегодня проходят Марши воли ОНЛАЙН
Ранейшыя дзве нядзелі праходзілі ў фармаце Маршаў суседзяў: г.зн. некалькі дзясяткаў акцыі прайшлі не на цэнтральных вуліцах, а ў мікрараёнах
06.12.2020 / 11:17
16:31
16:08
15:52
У спісе затрыманых з'явілася прозвішча Ніны Багінскай. Мяркуецца, што яе затрымалі каля Акадэміі МУС.
Пазней стала вядома, што яе выпусцілі з Савецкага РУУС.
15:37
15:35
15:25
15:02
14:59
14:50
Сярод затрыманых — паэт і музыкант Уладзь Лянкевіч, а таксама 79-гадовая Ларыса Соўсь, гэта мама журналісткі Ганны Соўсь
14:47
У раёне Кіеўскага сквера сабралася сёння каля 700 чалавек.
14:26
14:20
У Гродне на пешаходным мосце Румлёва людзі, якія назваліся дружыннікамі, схапілі маладога чалавека са сцягам. Вельмі хутка прыехаў нарад, хлопца забралі.
14:05
13:55
На пахаванні брэсцкага актывіста Рамана Рашэцкага быў затрыманы актывіст Віталь Казак, ён вёў развітальную цырымонію ў двары
13:40
У Гродне затрымалі журналістаў БелаПАН Марысю Харэвіч і Сяргея Людкевіча. Журналісты знаходзяцца ў Ленінскім РУУСе.
13:37
13:35
13:27
13:20
13:12
12:55
12:40
12:27
Пасты міліцыі і невядомых стаяць не толькі на скрыжаванні вуліцы Валадарскага з праспектам Незалежнасці, але таксама Гарадскога Вала і Камсамольскай.
12:25
Тым часам разбіраюць агароджы на вулицы Адоеўскага
12:20
12:20
12:10
11:55
11:17
На пасадку і высадку зачыненыя станцыі метро «Кастрычніцкая», «Купалаўская»і «Няміга». Побач з плошча Незалежнасці дзяжурыць міліцыя. Сілавікі стаяць на ходніках з вуліц, якія перасякаюць праспект
11:15
З'явіліся праблемы з доступам да тэлеграма. Абысці блакаванне тэлеграма дапамагаюць проксі-сервер. Месенджар таксама адкрываецца з дапамогай VPN-кліентаў. У жніўні тысячам беларусаў дапамог дадатак Psiphon.
10:56
Кастрычніцкая плошча зноў ачэплена
10:45
Спецтэхніка заўважаная ў Каменнай Горцы, а таксама на вуліцы Чурлёніса.
На Чурлёніса
Ва Уруччы назіраецца аўтапрабег пад чырвона-зялёнымі сцягамі.
Стаіць спецтэхніка і каля Кальварыйскіх могілак.