БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Пад Мінскам мужчына павесіў на мосце пудзіла з фатаграфіяй міністра. А цяпер у яго тры крымінальныя справы

7.12.2020 / 18:5

Nashaniva.com

Мужчыну, які павесіў на мосце пудзілы з фота міністра ўнутраных спраў і старшыні Хацежынскага ўчастка для галасавання з надпісамі «Не забудзем, не даруем», затрымалі пад Мінскам, паведамілі ў МУС.

Пудзілы выявілі 15 і 17 лістапада. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Ждановіцкага аддзела міліцыі Мінскага РУУСа быў затрыманы 38-гадовы жыхар пасёлка Хацежына.

Затрыманы рэгулярна наносіў «Пагоню» на масты ў ваколіцах Хацежына.

У дачыненні да затрыманага распачаты адразу тры крымінальныя справы: дзве — па ч. 1 арт. 339 («Хуліганства») і па арт. 341 («Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці») КК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула