Дырэктар EPAM Ігар Аўсянік выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

08.12.2020 / 13:59

dev.by

Senior Director EPAM Ігар Аўсянік адбыў адміністрацыйны арышт і выйшаў на волю 7 снежня. Крыніцы dev.by пацвердзілі, што Ігар вызвалены.

Ігара Аўсяніка затрымалі 22 лістапада (нядзеля). На наступны дзень жонка Аўсяніка распавяла, што дырэктар EPAM спачатку трапіў у Першамайскае РУУС, а затым быў дастаўлены на Акрэсціна.

24 лістапада Ігар Аўсянік быў асуджаны на 15 сутак па артыкуле 23.34, арышт адбываў у ІЧУ ў Баранавічах.