Мінская міліцыя: За бел-чырвона-белыя сцягі на балконах будзем караць як за пікеты

10.12.2020 / 19:42

За вывешванне бел-чырвона-белай сімволікі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Гаворка ідзе пра бел-чырвона-белыя сцягі, «якія не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку», на фасадах жылых дамоў, у тым ліку вокнах, балконах і лоджыях.

У адпаведнасці з існуючым заканадаўствам усё гэта трактуецца як правядзенне масавага мерапрыемства (пікетаванне), паведамляюць у ГУУС. За вывешаны без дазволу нацыянальны сцяг пагражае штраф у памеры да 30 базавых або адміністрацыйны арышт.

На сёння ў Мінску складзена больш за 20 адміністрацыйных пратаколаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.

Nashaniva.com