Затычкі ў вушы і свісток фігуруюць у якасці доказу ўдзелу жанчыны ў дэманстрацыі

10.12.2020 / 23:11

Жыхарку Мінска Вальжыну Шутаву прызналі вінаватай ва ўдзеле ў пратэсце 8 лістапада і асудзілі да 10 сутак арышту.

Яна адбыла іх у Жодзіне. Пасля вызвалення жанчына атрымала пратакол суда — які доўжыўся некалькі хвілін. Да свайго вялікага здзіўлення, яна прачытала ў ім, што сярод доказаў яе правапарушэння ўказана, што ў яе з сабой былі затычкі ў вушы і свісток.

Судзіў Вольгу Шутаву суддзя Канстанцін Калядаў, які раней праславіўся тым, што адправіў на суткі Наталлю Крук, жанчыну з непаўналетнім дзіцем, хоць закон гэта забараняе. А яшчэ раней Калядаў даў педагогу з Вілейкі Вользе Шостак, маме дваіх непаўналетніх дзяцей штраф аж 1215 рублёў.

Затрымалі Шутаву ўвечары ў мінскім мікрараёне Серабранка, дзе адбывалася акцыя пратэсту.

«Суддзя, сярод іншага, спытаў мяне, навошта я нашу з сабой свісток (а нашу яго таму, што ў мяне сабака) і нашто затычкі ў вушы. На мае адказы ён скептычна крывіўся», — успамінае Вальжына.

Nashaniva.com