Палітвязня Дзядка пасадзілі ў карцар на сем сутак

10.12.2020 / 23:15

Мікалай Дзядок. Фота spring96.org

Як стала вядома праваабаронцам, палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за «міжкамерную сувязь». З 8 снежня яго змясцілі ў карцар тэрмінам на сем сутак. Гэта азначае, што ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў адзіночнай маленькай камеры без лістоў і кніг.

Таксама вядома, што 9 снежня суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу абаронцы Міколы Дзядка на пастанову аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Суддзя Мікалай Ліпневіч адмовіў у задавальненні скаргі, бо палітзняволены застаецца ў СІЗА.