Ноччу на М1 сутыкнуліся пяць машын — загінуў пешаход
11.12.2020 / 09:42
ДТЗ здарылася каля 1:30 у Барысаўскім раёне на 460-м км дарогі Брэст — Мінск — мяжа РФ. 33-гадовы кіроўца грузавога DAF збіў 40-гадовага пешахода. Апошні памёр на месцы, паведамляе прэс-служба МУС.
Загінулы выйшаў з «Фальксвагена Пола» на праезную частку, пасля таго як легкавік занесла ў адбойнік і ў яго ўрэзаўся «Мерседэс Спрынтэр».
У выніку ў ДТЗ трапілі два грузавікі, мікрааўтобус і два легкавыя аўто.