У МНС распавялі, што за пажар здарыўся ў Кобрыне на вялікім складзе зерня

11.12.2020 / 10:03

10 снежня ў Кобрыне гарэў будынак участка ААТ «Брэстхлебапрадукт», паведамляе МНС.

112.by

Пажарная сігналізацыя ў будынку на вуліцы Леніна спрацавала ў 20.47.

Ратавальнікі ўсё патушылі.

Агонь знішчыў дах і 60 тон збожжа. Яшчэ 3797 тон выратавана. Пацярпелых няма.