Даляр апусціўся амаль на паўтары капейкі

11.12.2020 / 10:37

Фота Надзеі Бужан

Даляр апошнія дні працягвае таннець як у Беларусі, так і ў свеце.

Сёння на пачатку таргоў ён упаў на 0,0151 (-0,59%) да 2,5325.

З 1 снежня даляр патаннеў амаль на шэсць капеек (быў 2,59).

1 студзеня амерыканская валюта каштавала 2,1085, найбольшы курс быў 28 жніўня — 2,6631.

Еўра сёння апускаецца на 0,0052 да 3,0749.

Расійскі рубель расце на 0,0058 да 3,4641 за 100 адзінак.

Nashaniva.com