Двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Чэрыкаўскім раёне: адзін патануў

12.12.2020 / 11:05

Здарэнне адбылося вечарам у пятніцу на возеры Верхняе ў аграгарадку Язеры, што ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Двое падлеткаў праваліліся пад лёд. Людзі аднаго падлетка, 15-гадовага школьніка, выратавалі да прыезду ратавальнікаў, яго з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» шпіталізавалі.

Работнікі МНС пазней з вады дасталі яго загінулага таварыша, паведамляе 112.by.