«Потым мне патэлефануйце»: як Лукашэнка паіў з бутэлькі старую жанчыну ў бальніцы ВІДЭА

14.12.2020 / 12:34

Лукашэнка сёння наведаў 4-ю клінічную бальніцу ў Мінску, дзе ляжаць хворыя з кавідам. У нейкі момант ён зайшоў у адну з палат і дапамог старэнькай жанчыне папіць вады з бутэлькі. Паколькі быў у масцы, жанчына яго не пазнала.

Лукашэнка дапамог Раісе Міхайлаўне прыўзняцца і прытрымліваў, каб яна змагла папіць вады.

— Цісну вашу руку. Выздаравееце — вось пабачыце. Потым мне патэлефануеце. Я абавязкова адкажу.

— Як жа я ваш нумар даведаюся? — пытаецца жанчына.

— Знойдзеце, — кажа Лукашэнка.

Толькі потым жанчыне падказалі, хто перад ёй. А Лукашэнка сцягнуў маску з твару.