У Рыбака скралі скрыпку?

Невядомыя злачынцы пакiнулi пераможцу «Еўрабачання‑2009» без улюбёнага iнструмента.

26.05.2009 / 09:38

Невядомыя злачынцы пакiнулi пераможцу «Еўрабачання‑2009» без улюбёнага iнструмента.

Адбылося гэта непасрэдна пасля прылёту Сашы Рыбака ў Осла. Як паведамляюць iнтэрнэт‑СМІ, прапажы скрыпкi шчаслiвы выканаўца мог бы i не заўважыць адразу, калi б не прыхiльнiкi, якiя папрасiлi яго выканаць наўпрост у залi чакання хiт «Fairytale».

Тут i высветлiлася, што сярод багажу футляра з iнструментам няма. Меркаванне, што скрыпка магла памылкова трапiць на iншы авiярэйс, пасля праверкi супрацоўнiкамi аэрапорта не пацвердзiлася.

Пошукамi скрыпкi — а яе кошт пасля фенаменальнай перамогi 23‑гадовага артыста на «Еўрабачаннi» перавысiў 100 тысяч даляраў — цяпер шчыльна займаюцца праваахоўныя органы.

Сашу Рыбаку давялося заказваць у адной з нарвежскiх майстэрняў новы iнструмент. А зладзеi ў любым выпадку пралiчылiся — хоць частку музычнай «Казкi» яны i скралi, але галоўны складнiк перамогi — неверагоднае абаянне маладога артыста — немагчыма нi выкрасцi, нi купiць, нi перапрадаць…

Звязда