У Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ўвайшоў былы чыноўнік з Рады бяспекі

14.12.2020 / 22:47

Да каманды Паўла Латушкі ў Народным антыкрызісным ўпраўленні (НАУ) далучыўся былы чыноўнік з Рады бяспекі эканаміст Яўген Буры.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал НАУ.

У Яўгена Бурага дзве вышэйшыя адукацыі: эканамічная і юрыдычная. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, а таксама Акадэмію кіравання. У дзяржаўным сакратарыяце Рады Бяспекі працаваў дарадцам па пытаннях эканамічнай бяспекі, членам і сакратаром Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы.

Мае кіраўнічы досвед працы ў сферы высокіх тэхналогій: у прыватнасці, у распрацоўцы і прасоўванні фінансавых IT-прадуктаў. Глыбока вывучаў пытанні прававога рэгулявання замежных інвестыцый, экспарту беларускай прадукцыі ў Расію, уплыву праблем экалогіі на стрымліванне эканамічнага росту.

Nashaniva.com