Прэзентацыя інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры

26.05.2009 / 12:12

27 траўня ў музеі Максіма Багдановіча (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца прэзентацыя першага нумару інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Удзел у імпрэзе возьмуць Васіль Сёмуха, Андрэй Хадановіч, Валянцін Акудовіч, Марыйка Мартысевіч, Вера Бурлак, Віталь Рыжкоў, музыка Раман Абрамчук, «Крывы тэатр» і аўтары праекту.

Пачатак а 19-й.