Кірчук, Ляўчук і Доўгушаў прэзентавалі фальклорную алюзію на падзеі жніўня-2020 ВІДЭА

16.12.2020 / 12:47

Музычны праект TryNići ў складзе этна-выканаўцы Івана Кірчука, опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук і заснавальніка «Спеўных сходаў» Сержука Доўгушава запісалі кліп на палескую жнівеньскую песню пад назвай «Літо».

«Музычны кліп Lito гурта TryNići — алюзія на сучасную беларускую рэчаіснасць і на падзеі, якія адбыліся ў жніўні і працягваюцца дагэтуль. Тут кожны ўбачыць свае сэнсы і паралелі. Цяжкая праца нашых продкаў падчас жніва, боль стомы, сцёртыя да крыві рукі — менавіта пра гэта пяецца ў старадаўняй народнай песні з Палесся», — гаворыцца ў анатацыі.

Nashaniva.com