У Польшчы разбіўся аўтобус з моладдзю з Беларусі

Шпіталяваныя дзевяць чалавек.

26.05.2009 / 15:24

26 мая ў Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве, разбіўся аўтобус з беларускай моладдзю, перадае карэспандэнт РІА Новости з Варшавы. Шпіталяваны дзевяць чалавек.

Паведамляецца, што ў аўтобусе знаходзілася 46 чалавек ва ўзросце 14—25 гадоў. На крутым павароце ў аўтобус урэзаўся сустрэчны аўтамабіль «Пежо». У выніку аўтобус з’ехаў у роў і перакуліўся.

Паводле звестак праваахоўных органаў, абодва вадзіцелі былі цвярозымі.

Паліцыя праводзіць расследаванне. МЗС Беларусі і беларускае пасольства ў Варшаве высвятляюць падрабязнасці здарэння.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.