Расію адхілілі ад Алімпіяд і чэмпіянатаў свету на 2 гады

17.12.2020 / 17:46

Расію адхілілі ад міжнародных стартаў на 2 гады — Спартыўны арбітражны суд вынес вердыкт па спрэчцы з Сусветным антыдопінгавым агенцтвам.

Цяпер расійскія спартсмены застануцца без сцяга і гімна (перавод у нейтральны статус) на чэмпіянатах свету і алімпіядах, а краіна можа застацца без буйных турніраў. Усё з-за гісторыі з базай Маскоўскай лабараторыі: Расію пакараюць за тое, што чыноўнікі ўносілі змены ў базу даных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Nashaniva.com