Пампеа назваў Расію ворагам ЗША

19.12.2020 / 10:59

Расія ўваходзіць у лік ворагаў ЗША, а яе прэзідэнт Уладзімір Пуцін пагражае ўсім амерыканцам, якія любяць свабоду. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.

«Мяне ўвесь час пытаюцца, хто наш вораг, і адказ такі: у нас ёсць шмат людзей, якія хочуць падарваць наш лад жыцця, нашу рэспубліку, нашы асноўныя дэмакратычныя прынцыпы. Расія, безумоўна, у гэтым спісе», — сказаў Пампеа.

Nashaniva.com