Гарэлка ад заўтра даражэе на 2,5%
27.05.2009 / 12:49
Рознічныя цэны на гарэлку ў Беларусі з 28 мая павысяцца ў сярэднім на 2,5 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑службе Міністэрства эканомікі.
Так, згодна з пастановай Мінэканомікі нумар 90, прадугледжваецца павелічэнне ў сярэднім на 2,5 працэнта фіксаваных рознічных цэн на водку ў стандартнай шматабаротнай шкляной тары і мінімальных адпускных цэн на іншыя віды алкагольнай прадукцыі мацункам звыш 28 градусаў.
Новая прэйскурантная рознічная цана на найбольш масавыя віды водкі: «Аквадзіў», «Белая Русь сярэбраная», «Бярозавая», «Афіцэр» і інш. — складзе Br6910 за бутэльку 0,5 л без кошту посуду.
Дагаворныя залогавыя цэны на шматабаротную шкляную тару для разліву водкі, якія дадаткова ўключаюцца ў канчатковую рознічную цану водкі, у залежнасці ад тыпаў бутэлек і іх афармлення, прадпрыемстваў‑вытворцаў у асноўным складаюць ад Br240 да Br320 за бутэльку.
Як растлумачылі ў Міністэрстве эканомікі, рашэнне аб павышэнні цэн прынята ў мэтах кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на водку і іншую алкагольную прадукцыю, падаражэння затрат на іх вытворчасць і ўлічвае прапановы канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Папярэдняе павелічэнне рознічных цэн на водку ў рэспубліцы было 2 красавіка гэтага года — тады яны павысіліся ў сярэднім на 5 працэнтаў.