Ніна Багінская са сцягам прыйшла на плошчу Незалежнасці ФОТАФАКТ
21.12.2020 / 15:11
Onliner.by
Сёння на плошчы Незалежнасці сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, каб паўдзельнічаць у чарговым маршы пенсіянераў. Такім маршы ладзіліся ў Мінску з 5 кастрычніка. Людзі сталага ўзросту ішлі потым праспектам да плошчы Якуба Коласа.
У мінулы панядзелак сілавікі проста не выпусцілі людзей з плошчы, акружылі і завялі ў бусы.
Нягледзячы на гэта, сёння на плошчы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх і Ніна Багінская. Дарэчы, 30 снежня ў спадарыні Ніны — дзень народзінаў.