Футбаліст Сяргей Герасімец: БЧБ-сцяг павінен стаць сімвалам свабоды, незалежнасці, справядлівасці

21.12.2020 / 15:26

Прэсбол

Экс-абаронца футбольнай зборнай Беларусі Сяргей Герасімец выказаўся пра бел-чырвона-белым сцяг

«Колер сцяга для мяне не прынцыповы. Спакойна ўспрымаю бел-чырвона-белы сцяг, з такой жа павагай ставіўся да чырвона-зялёнага сцяга, які быў дзяржаўным у савецкі час. Можа, для кагосьці сімволіка і мае значэнне. Для мяне ж важнейшае стаўленне да людзей, краіны і грамадства, парадку і закону.

Шчыра кажучы, не чуў нічога дрэннага пра бел-чырвона-белы сцяг. Вядома, трэба ведаць гісторыю, памятаць яе і выхоўваць на гэтым наступныя пакаленні, тым больш Беларусь — маладая краіна. Не ведаю гісторыю бел-чырвона-белага сцяга, які цяпер адстойвае народ Беларусі, але, у любым выпадку, гісторыю трэба рабіць самім. Гэты сцяг павінен стаць сімвалам свабоды, незалежнасці і справядлівасці, сімвалам закону. Тады ён будзе мець сэнс.

Наогул, для мяне вельмі важныя падзеі ў Беларусі, люблю вашу краіну, сачу за ўсім і перажываю. Хачу, каб у краіне быў парадак, закон і справядлівасць, каб не было гвалту. Пад якім сцягам гэта адбудзецца, мне не прынцыпова», — сказаў Герасімец.