Футбалісты МТЗ‑РІПА выступілі супраць расізму + фота
Да сусветнай акцыі «Не — расізму» далучыліся футбалісты сталічнага МТЗ‑РІПА.
27.05.2009 / 13:41
Да сусветнай акцыі «Не — расізму» далучыліся футбалісты сталічнага МТЗ‑РІПА. На клубным сайце быў размешчаны фотаздымак гвінейскага легіянера Абубакара Камары і брамніка Аляксандра Сулімы.
Супраць расізму на трыбунах змагаюцца футбалісты ва ўсім свеце. Падобныя акцыі перыядычна праходзяць у Іспаніі, Англіі, іншых краін. У Беларусі ж ці не ўпершыню футбалісты публічна выступілі супраць такой з’явы як расізм.