Выпіў пасля працы і ехаў дахаты. Пад Брэстам затрымалі трактарыста з 2,7 праміле

22.12.2020 / 10:38

БелТА

Здарэнне адбылося ў в. Шыкілі вечарам 18 снежня, піша БелТА.

Работнікі ДАІ пабачылі трактар, які віляў па дарозе. Падалі сігнал аб спыненні, аднак 35-гадовы кіроўца праігнараваў. Пачалася пагоня. У выніку трактарыст урэзаўся ў плот прыватнага дома, а потым кінуўся ў лес. Яго затрымалі.

Мужчына быў нецвярозы. Па яго словах, ён выпіў спіртное пасля заканчэння працоўнага дня і ехаў дадому. Медыцынскі агляд паказаў у яго 2,7 праміле.

Nashaniva.com