23% расіян назвалі падзеяй года выбары ў Беларусі

22.12.2020 / 15:37

Фота Надзеі Бужан

Расіяне назвалі словы і людзей года, а таксама самыя значныя падзеі. Вынікі апытання апублікаваныя на сайце Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (ВЦІОМ).

Самым папулярным словам стаў «каранавірус», яго назваў 61%.

У сусветным маштабе галоўнымі падзеямі года сталі пандэмія (42%), ваенны канфлікт і перамір'е ў Нагорным Карабаху (28%), папраўкі да Канстытуцыі і распрацоўка вакцыны ад COVID-19 (па 25%).

Выбары ў Беларусі назвалі падзеяй года 23%.

Nashaniva.com