Сіноптыкі: 23 снежня магчымая завіруха

23.12.2020 / 08:09

23 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Часам ападкі (снег, мокры снег, дождж), паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах па ўсходзе завіруха. Месцамі туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра максімальная днём -2..+4, па захадзе +5..+7.

У Мінску пераважае хмарнае надвор'е. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай 0..-2°C, днём +1..+3°C, увечары 0..+2°C.

Nashaniva.com