Топ-менеджараў «Прэс-клуба» адправілі на Акрэсціна — пакуль на трое сутак

23.12.2020 / 08:15

Юлію Слуцкую, Алу Шарко, Сяргея Альшэўскага і Сяргея Якупава, у кватэрах якіх 22 снежня прайшлі ператрусы, пасля допытаў у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў затрымалі на 72 гадзіны. Ператрус таксама прайшоў у офісе асветніцкай арганізацыі.

Камітэт дзяржкантролю заявіў, што «Прэс-Клуб» правяраюць па фактах парушэння падатковага заканадаўства, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных сумаў з-за мяжы.

Nashaniva.com