Напад у Францыі: загінулі тры паліцэйскія
23.12.2020 / 08:57
Трох паліцэйскіх забілі невядомыя, якія зладзілі напад у дэпартаменце Пюі-дэ-Дом у цэнтры Францыі. Пра гэта паведамляе Lefigaro.
Вядома, што пры нападзе выкарыстоўвалася агнястрэльная зброя. Пацярпеў яшчэ як мінімум адзін паліцэйскі — ён паранены.
Паведамляецца, што вартавыя парадку прыбылі на выкліку аб хатнім гвалце. 48-гадовы мужчына адкрыў агонь па жандармах. Жанчына, якая іх выклікала, схавалася ад крыўдзіцеля на даху дома.