Каранавірусам заразіўся кожны соты жыхар Зямлі

23.12.2020 / 09:16

Колькасць зарэгістраваных выпадкаў захворвання на каранавірусную інфекцыю па ўсім свеце дасягнула амаль 78 мільёнаў, сведчаць звесткі Універсітэта Джонса Хопкінса.

Такім чынам, носьбітамі віруса сталі больш за адзін працэнт Зямлі. Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ацэньвае цяперашнюю колькасць насельніцтва Зямлі ў 7,795 мільярда чалавек.

Лідарам па колькасці заражэнняў сярод усіх краін свету застаюцца ЗША (18,2 мільёна). У першую тройку таксама ўваходзяць Індыя (10 мільёнаў выпадкаў) і Бразілія (7,3 мільёна выпадкаў). Следам ідзе Расія (2,9 млн), затым Францыя (2,49 млн).

Паводле звестак Мінздароўя, у Беларусі за ўвесь час зафіксавана 177 274 выпадкі. Г.зн. амаль кожны 50-ы.

Аднак варта ўлічыць, што лічбы па ўсім свеце, відаць, значна большыя, бо выклікае сумнеў статыстыка ў краінах г.зв. трэцяга свету.

Nashaniva.com