Галоўчанка і Мішусцін зноў паразмаўлялі па тэлефоне

23.12.2020 / 10:04

БелТА

Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі абмеркавалі ў тэлефоннай размове супрацьдзеянне COVID-19 і беларуска-расійскія праекты, паведамляе БелТА.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі супрацьдзеянне каранавіруснай інфекцыі, асабліва адзначыўшы важнасць рэгістрацыі ў Беларусі расійскай вакцыны «Спадарожнік V».

Былі разгледжаны актуальныя пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах.

Прэм’еры закранулі таксама графік кантактаў па ўрадавай лініі.