У Мінску шукаюць 11-гадовага хлопчыка. Ён учора пайшоў са школы і знік

23.12.2020 / 10:36

Пра гэта паведамляе телеграм-канал «Шукае міліцыя».

Знік 11-гадовы Сяргей Мікалаевіч Ганчарэнка. 22 снежня ў 14.00 хлопчык пайшоў са школы, з таго часу невядома, дзе ён. Праўда, раней ён ужо не раз сыходзіў.

Прыкметы: на выгляд 10-11 гадоў, рост каля 150 см., хударлявы, вочы шэра-блакітныя, валасы прамыя кароткія.

Быў апрануты: шэрая вязаная шапка, чорная куртка з капюшонам і футравай акантоўкай, цёмна-сінія штаны, цёмна-сінія чаравікі.

Пры сабе меў чорны заплечнік.

Хлопчык носіць акуляры ў сіняй аправе, яго мабільны тэлефон недаступны.

Калі вам вядома, дзе знаходзіцца зніклы, паведамляйце ў Фрунзенскае РУУС Мінска: 8 (029) 3 027 516, 8 (029) 3 560 280, 102.

Nashaniva.com