Сітуацыя з каранавірусам у Мінскай вобласці напружаная. Колькасць захварэлых павялічваецца

23.12.2020 / 14:18

Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Наталля Баярская 22 снежня на сесіі мясцовых саветаў дэпутатаў, піша mlyn.by.

Мерапрыемства праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі.

Адказваючы на пытанне дэпутатаў аб тым, ці выйшла Міншчына на плато ў сітуацыі з кавідам, Наталля Баярская адзначыла:

— Абстаноўка, звязаная з распаўсюджваннем інфекцыі ў рэгіёне, пакуль застаецца напружанай. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння хворых. Але мы арыентуемся на колькасць ускладненняў. У прыватнасці, я кажу пра пнеўманіі. Пры росце заражэнняў кавідам колькасць хворых на яго з ускладненнямі не павялічваецца.