«Барселона» выйграла Лігу чэмпіёнаў

«Барселона» – «Манчэстэр Юнайтэд» – 2:0. Глеб не трапіў у заяўку пераможцаў.

27.05.2009 / 23:48

Фота з сайта football.by

«Барселона» – «Манчэстэр Юнайтэд» – 2:0.

На 10-й хвіліне лік адкрыў Самуэль Это’о, на 70-й пераможную кропку паставіў Ліянель Мессі, несумненна сёлета найлепшы гулец Еўропы.

Фінальны матч прайшоў у Рыме на Алімпійскім стадыёне.

Гэта трэці галоўны еўрапейскі трафей «Барсы» (1992, 2006, 2009),

а таксама трэці сёлета тытул трэнера-дэбютанта Хасэпа Гвардыёлы – Чэмпіянат Іспаніі, Каралеўскі кубак, Ліга чэмпіёнаў.

Паўабаронца каталонскага клуба Аляксандр Глеб адсутнічаў у заяўцы клуба. У 13 матчах «Барселоны» ў сёлетняй Лізе беларус згуляў у сямі.

АГ