Мезенцаў: Першая партыя расійскай вакцыны паступіць у Беларусь у 2021-м

27.12.2020 / 21:37

Першая партыя расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спутнік V» паступіць у Беларусь у пачатку 2021 года. Пра гэта паведаміў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў у нядзелю ў эфіры тэлеканала СТВ.

«Мы ўдзячныя за прафесійную ацэнку, якую далі санітарныя дактары Рэспублікі Беларусь, ацаніўшы эфектыўнасць і паспяховасць правядзення эксперыментальнага цыкла па апрабацыі вакцыны, які паказаў, што яе можна вырабляць сумесна», — адзначыў расійскі пасол.

Беларусь стала першай краінай, дзе стартавалі клінічныя даследаванні гэтай вакцыны пасля яе рэгістрацыі ў Расіі.

Nashaniva.com