БАТЭ можа ўзначаліць трэнер, які 10 гадоў адпрацаваў у іншым клубе
28.12.2020 / 20:43
«Прэсбол»
«Віталь Жукоўскі — новы галоўны трэнер БАТЭ» — напісаў журналіст Улад Татур у сваім тэлеграм-канале.
Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.
Жукоўскі 10 гадоў трэніраваў ФК «Іслач», яму 36 гадоў.
Што да БАТЭ, то гэты сезон клуб пачынаў з Кірылам Альшэўскім, пасля няўдачы ў еўракубках у верасні каманду ўзначаліў Аляксандр Лісоўскі, аднак вярнуць чэмпіёнства каманда не здолела.
Апошні раз БАТЭ выйграваў чэмпіянат з Аляксеем Багам (2018), які сёлета з віленскім «Жальгірысам» выйграў чэмпіянат Літвы.