СААЗ прадракае працяг мутацыі каранавіруса

28.12.2020 / 23:50

Мутацыя каранавіруса працягнецца і ў далейшым, заявіла на брыфінгу эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Марыя ван Керкхове.

«Гэтыя змены натуральныя, яны чаканыя. І чым больш гэты вірус распаўсюджваецца, тым больш у яго магчымасцяў для мутацый», - сказала ван Керкхове.

Паводле яе слоў, большая частка ўжо выяўленых мутацый не аказала значнага ўплыву на сам каранавірус з пункту гледжання хуткасці яго перадачы або цяжкасці працякання інфекцыі.