Землятрус у Харватыі знялі ў жывым эфіры ВІДЭА
30.12.2020 / 11:53
У інтэрнэце з'явілася відэа магутнага землятрусу, які перапыніў інтэрв'ю мэра харвацкага горада Петрыня. Ролік быў апублікаваны баснійскім тэлеканалам TV N1 Sarajevo у Twitter.
На кадрах палітык адказвае на пытанні журналістаў, калі раптоўна пачынаюцца моцныя падземныя штуршкі. Журналісты спалохана хапаюцца адзін за аднаго.
Землятрус адбыўся ў аўторак. Магнітуда дасягнула 6,3 па шкале Рыхтэра. Эпіцэнтр знаходзіўся за 44 кіламетры на паўдневы ўсход ад Заграба. Па ацэнцы Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, землятрус стаў наймацнейшым у краіне за гэты год.
Ахвярамі сталі сем чалавек. Сярод загінулых — 12-гадовая дзяўчынка з Петрыня, значная частка якога была разбурана ў выніку землятрусу.